Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 19:45

Лукашэнка: Захад спарадзіў вайну ва Украіне і прадаўжае яе

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад спарадзіў вайну ва Украіне і прадаўжае яе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы яго стварылі, гэты крызіс. Гэта рукатворны, вамі створаны крызіс. Вы спарадзілі гэту вайну. Гэта маё не проста перакананне. Я сто працэнтаў на падставе фактаў гэта магу даказаць: вы спарадзілі і прадаўжаеце гэту вайну", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ў тым ліку і на ўдзел Францыі ў падзеях ва Украіне: рэспубліка прадаўжае пастаўляць туды сваё ўзбраенне. Нядаўна Украіне былі перададзены артылерыйскія ўстаноўкі Caesar, плануюцца дадатковыя пастаўкі.

"Расія ведае, як вы павезяце гэтыя "Цэзары" туды. І як толькі яны ва Украіну прыбудуць - высокадакладнай зброяй іх накрыюць. Таму падумайце, ці варта гэта рабіць. А тое, што прыйдзе, яны (украінскі бок. - Заўвага БЕЛТА) прададуць Расіі. Вы ж ведаеце, дзве ўстаноўкі "Цэзар" украінскія ўлады прадалі Расіі. У Расіі на танкабудаўнічым заводзе іх ужо разабралі і глядзяць, што там можна выкарыстаць. Гэта факт", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі