29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад прыдумаў фэйк аб планах Расіі напасці на Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чарговы раз нашы "партнёры", як іх у Расіі называюць, нашы сапернікі, як я сказаў, ворагі спрабуюць "адстроіць" Расію. Таму і прыдумалі тэзіс, што Расія збіраецца нападаць на Украіну. Калі збіраецца - пакладзіце факты на стол і пацвердзіце гэты тэзіс", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Аднак прыводзіць пераканаўчыя довады ў падтрымку сваіх заяў, упэўнены Прэзідэнт, Захад не будзе. Гэта, паводле яго слоў, бачна ў адносінах да Беларусі, якую абвінавацілі ў стварэнні міграцыйнага крызісу. "Мы бачым па Беларусі: "Беларусь прывезла з Самалі мігрантаў і перакідвае цераз граніцу", як яны заяўляюць. Я ўжо нядаўна гаварыў: тых самалійцаў усяго "паўтара чалавека" было выяўлена на тэрыторыі Беларусі. Але гэта не чуюць, ды ім і не трэба чуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Таму пачынаюцца актыўныя рухі вакол Расійскай Федэрацыі пад прыкрыццём таго, што яна "збіраецца напасці на Украіну". У мяне такіх звестак аб плануемым нападзенні Расіі на Украіну няма. Але калі б такія задумы былі, то беларускія ваенныя, у тым ліку я, аб гэтым ведалі б. Нас праінфармавалі б. Але я яшчэ раз гавару: факты на стол. Яны цудоўна разумеюць: калі яны зноў развяжуць вайнушку ў Данбасе або недзе на граніцы з Расіяй, Беларусь убаку не застанецца. І зразумела, на чыім баку будзе Беларусь. Яны гэта разумеюць, таму пачалі ўзмацняць сваю паўночную, беларуска-ўкраінскую граніцу. Хоць для гэтага ніякіх фактаў, прычын сёння няма. Там абсалютная цішыня і нават спакайней, чым было раней, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Тым не менш яны выводзяць туды воінскі кантынгент і заяўляюць аб гэтым адкрыта. Гэта каля 8 тысяч на гэтым этапе. Што робіцца на заходняй граніцы з Польшчай і Прыбалтыкай, вы добра ведаеце".-0-