Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 15:58

Лукашэнка: Захад і ЗША хочуць максімальна прадоўжыць канфлікт ва Украіне

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Захад і ЗША хочуць максімальна прадоўжыць канфлікт ва Украіне, пастаўляючы краіне зброю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая ў Маскве на сустрэчы лідараў краін АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакалі, што Захад, і перш за ўсё ЗША, усё ж такі скарыстаюцца вядомай прапановай Расіі па запуску перагавораў па гарантыях бяспекі. Рана ці позна ў аглядным будучым гэты працэс усё роўна пачнецца. Але што да таго часу застанецца ад Украіны і ад нашага рэгіёна - гэта пытанне. Пакуль на Захадзе, у тым ліку ў Вашынгтоне, мы назіраем толькі жаданне максімальна прадоўжыць канфлікт. Для гэтага Украіну прадаўжаюць начыняць зброяй. Мэты зразумелыя: максімальна аслабіць Расію, утапіўшы яе, як яны гавораць, у гэтай вайне. А, можа, зрабіць так, каб запалала шырэй. І гэта мы таксама назіраем", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі задума такая, то, напэўна, адседзецца ні ў кога не атрымаецца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што самая небяспечная сёння тэндэнцыя ва Украіне - спробы раздзялення гэтай краіны: "Ужо створаны тысячныя падраздзяленні для таго, каб пад выглядам міратворцаў увайсці ва Украіну і "абараніць" яе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі