Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2021, 12:09

Лукашэнка: Захад абвінавачвае Беларусь у кантрабандзе, але замоўчвае праблему наркатрафіку з Еўропы

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад абвінавачвае Беларусь у кантрабандзе, але замоўчвае праблему наркатрафіку з Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія вынікі дасягнуты ДМК у праваахоўнай дзейнасці. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на барацьбу з незаконным абаротам наркотыкаў.

"Нас жа заходнікі вечна абвінавачваюць у тым, што мы займаемся кантрабандай, то цыгарэты не тыя да іх трапілі, то нелегальная міграцыя, яшчэ нейкія праблемы. Але яны нічога не кажуць аб тым, што мы маем ад іх, асабліва наркаты, сінтэтычных наркотыкаў, якія паступалі і паступаюць з Еўропы. Яны гэта замоўчваюць, таму што нявыгадна", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Як расказалі ў ДМК, на 27 жніўня 335 фактаў незаконнага перамяшчэння наркотыкаў (за аналагічны перыяд 2020 года - 207 выпадкаў). З незаконнага абароту выключана звыш 433 кг наркотыкаў, што ў пяць разоў больш, чым у мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі