
Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы з 30-годдзем з дня яго ўтварэння.
"Створаная ў першыя гады незалежнасці, ваша ўстанова пастаянна працуе над удасканаленнем сістэмы аказання медыцынскай дапамогі як супрацоўнікам пагранічнага ведамства, так і грамадзянскаму насельніцтву, - гаворыцца ў віншаванні. - Пастаянны клопат кіраўніцтва і персаналу аб узроўні аснашчанасці сучасным дыягнастычным абсталяваннем і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў зрабілі шпіталь органаў пагранічнай службы адной з вядучых ваенных лячэбна-прафілактычных устаноў нашай краіны".
За ўсімі поспехамі і дасягненнямі стаіць велізарная праца, высокі прафесіяналізм, чуласць, патрыятызм і самаадданасць, заснаваныя на асабістай адказнасці кожнага з супрацоўнікаў, канстатаваў беларускі лідар.
"Упэўнены, што калектыў шпіталя і ў далейшым будзе якасна і эфектыўна вырашаць задачы медыцынскага забеспячэння органаў пагранічнай службы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.