Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2022, 14:40

Лукашэнка: за пяцігодку Беларусь стане іншай, калі скарыстаемся момантам

21 чэрвеня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. За пяцігодку Беларусь стане іншай, калі ўдасца цяпер скарыстацца момантам, у тым ліку па сітуацыі з недахопам прадуктаў харчавання ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні работнікаў агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў апошнія гады ў сельскай мясцовасці ствараюцца камфортныя ўмовы для жыцця і працы людзей. Робіцца гэта ў тым ліку для таго, каб замацаваць моладзь.

Прэзідэнт нагадаў, што па яго патрабаванні ў Беларусі атрымалі развіццё аграгарадкі. Іх мэтай якраз і было стварэнне ў вёсцы больш камфортных умоў для жыцця, каб замацаваць людзей у рэгіёнах. Аднак усё гэта не дасць выніку, калі не стварыць рабочыя месцы і дастойныя ўмовы працы, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Але яны будуць нішто, калі не будзе добрай тэхнікі, добрых комплексаў - машынны двор, збожжаток, калі не будзе добрых умоў працы. У нас, дарэчы, спачатку быў перакос: аграгарадкі стварылі, а тэхналогіі і тэхніка адставалі. А цяпер пачынаем падцягваць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта працэс не хуткі, не адна гаспадарка, а іх тысячы. Але за пяцігодку краіна будзе іншай і ў сельскай гаспадарцы таксама, калі скарыстаемся гэтым момантам, калі прадукты харчавання падаражэлі (па ўсім свеце. - Заўвага БЕЛТА)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі