Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2020, 15:18

Лукашэнка: за межамі нашай краіны НАТАўцы не ўціхамірыліся, што б яны ні гаварылі

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці адэкватна рэагаваць на магчымыя знешнія пагрозы. Аб гэтым ён сказаў сёння, назначаючы новых памочнікаў па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце шчыра: у Гродне вывешвалі польскія сцягі. Ну, калі іх сёння знялі, гэта ж не значыць, што там у кагосьці ў галаве нешта не блукае. Вы бачыце паводзіны некаторых клірыкаў нашых цэркваў - і каталіцкай, і праваслаўнай. Таму гэта таксама зона вашай адказнасці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І наогул вы павінны разумець, што за межамі нашай краіны НАТАўцы не ўціхамірыліся, што б яны ні гаварылі".

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў пра сваю нядаўнюю тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа. "У нас (Валерый Паўлавіч ведае) з ім вельмі добрыя адносіны. Усё, што пішуць у Telegram-каналах, - гэта фігня. Нічога ён ад мяне не патрабаваў, была вельмі цёплая, добрая такая размова. Але я яму адкрыта сказаў, па-сяброўску: "Майкл, нягледзячы на гэта, я ж разумею, што адбываецца". І я яго папярэдзіў: калі толькі там ірвануцца з боку Польшчы, Літвы і, можа, Украіны (гэта нават не абмяркоўваецца, ім не да гэтага), а вось палякі і літоўцы, у асноўным палякі (што там літоўцы - арміі няма), - ну, мы будзем адказваць", - заявіў Прэзідэнт.

"Ён мяне запэўніў, што гэтага не можа ніколі быць і не будзе. Я гавару: добра, я пачуў. Мы гэта чуем, але мы павінны рэагаваць. Я пакуль пра Мінск не гавару, я гавару пра гэтыя заходнія вобласці", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Менавіта наяўнасцю важных участкаў работы на адпаведных напрамках кіраўнік дзяржавы растлумачыў назначэнне Валерыя Вакульчыка і Юрыя Караева на пасады памочнікаў па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. "Таму ў мяне іншых больш надзейных няма. Я разглядаў іншыя ўчасткі работы. Але ўсё ж такі думаю, што гэта важнейшыя. Там ёсць над чым працаваць, - сказаў беларускі лідар. - Асабліва, Валерый Паўлавіч, заходні напрамак. З'яўляючыся супрацоўнікам і старшынёй КДБ, заўсёды гэтаму ўвагу ўдзялялі. І тым не менш бачыце, як атрымалася. Таму ўсе гэтыя веды трэба Юрыю Хаджымуратавічу перадаць".

"Таму нельга супакойвацца і наконт вось гэтых мэт, што ім, палякам, патрэбна ўся Беларусь. Вы ведаеце, нават калі ўсё НАТА ўвойдзе ў Беларусь, у іх гэта не атрымаецца. Нават калі мы адны будзем, у іх гэта не атрымаецца. Мы за сваю краіну загінем усе. Не дай бог, вядома. Яны павінны гэта ведаць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі