ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2020, 09:41

Лукашэнка: за гады плённай дзейнасці Мікіта Міхалкоў стварыў мноства яркіх разнапланавых вобразаў

Мікіта Міхалкоў. Фота ТАСС
Мікіта Міхалкоў. Фота ТАСС

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Мікіту Міхалкова з 75-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады актыўнай і плённай дзейнасці вам удалося стварыць мноства яркіх разнапланавых вобразаў, заваяваць любоў глядацкай аўдыторыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прафесійнае майстэрства і велізарны вопыт дапамаглі вам набыць заслужанае прызнанне і шыроку вядомасць не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту, каб яго работы і ў далейшым дарылі публіцы радасць і натхненне, садзейнічалі ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі