Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: за апошнія два дзесяцігоддзі Беларусь апынулася ва ўнікальнай сітуацыі

Прэзідэнт 08.10.2019 | 11:17

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" адзначыў унікальную геапалітычную сітуацыю, якая склалася вакол Беларусі за апошнія два дзесяцігоддзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія два дзесяцігоддзі Беларусь апынулася ва ўнікальнай сітуацыі. З аднаго боку, мы ваенна-палітычны саюзнік нашай Расіі, удзельнік Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Ні ў адной дзяржавы няма такога ўзроўню адносін з Масквой, як у нас. У той жа час наша краіна заключыла міжнародныя дагаворы ў галіне бяспекі і мер даверу з усімі суседзямі, у тым ліку з дзяржавамі - членамі НАТА. А з такім суседам, як Украіна ў нас больш за 120 міжнародных пагадненняў. Мы гатовы напаўняць гэтыя двухбаковыя пагадненні новым зместам, удасканальваць іх", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сігналы, якія беларускі бок атрымлівае ад партнёраў, сведчаць аб тым, што і яны гатовы да такога ўзаемадзеяння. "Гэта - унікальны рэсурс у цяперашняй сітуацыі. І мы ўсе абавязаны ім скарыстацца. Каб мы, еўрапейцы, даказалі самі сабе і ўсяму свету, што архітэктура еўрапейскай бяспекі можа быць адноўлена, што можа быць іншая мадэль адносін Расіі і НАТА, Кітая і ЗША і яе праекцыя на Еўропу. Не такая, як апошнія пяць гадоў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што Беларусь шмат у чым фарміруе такую гісторыю поспеху ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі, краіна і далей будзе прадаўжаць такі курс, як бы ён камусьці ні падабаўся. "Мы чуем, бачым, што нехта ставіць пад сумненне, нехта шкадуе, што не ўсё Беларусь можа, а, можа, і нічога не можа. А нехта проста ўхмыляецца: ды ну, ці ім вырашаць нейкія пытанні, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы нічога не збіраемся вырашаць за некага. Дай бог за сябе вырашыць. Мы проста вам прапануем: давайце збірацца ў гэтым ціхім, спакойным пакуль што месцы і будзем абмяркоўваць нашы праблемы, нейкія пытанні".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, шт Беларусь прыкладае максімум намаганняў і мае намер гэтак жа дзейнічаць і ў далейшым - для гэтага ў краіны, паводле яго слоў, ёсць усё неабходнае. "Само размяшчэнне беларускай зямлі, шматвяковыя духоўныя і культурныя традыцыі жыцця беларусаў, іх мірны ўклад і стваральная праца абумоўліваюць нашу пазіцыю. Дадайце да гэтага яшчэ нашу гісторыю: мы наваяваліся як ні адзін іншы народ. Прытым не мы былі ініцыятарамі гэтых войнаў і не за сябе ваявалі часам", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.