Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2022, 09:41

Лукашэнка: за адносна кароткі перыяд Дзяржкамітэт судовых экспертыз дасягнуў значных вынікаў і аўтарытэту

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і асоб грамадзянскага персаналу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у 2013 годзе за адносна кароткі гістарычны перыяд вамі выбудавана эфектыўна дзеючая сістэма, якая дазваляе аператыўна і якасна праводзіць шырокі спектр даследаванняў, выкарыстоўваць найноўшыя навукова-тэхнічныя дасягненні ў раскрыцці і расследаванні злачынстваў. Экспертнае суправаджэнне праваахоўнай дзейнасці ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне абароны правоў грамадзян і нацыянальных інтарэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Дасягнутыя значныя рэзультаты і аўтарытэт ведамства Прэзідэнт лічыць вынікам зладжанай працы вялікага калектыву, асновай якой з'яўляюцца аб'ектыўнасць, прынцыповасць, адказнасць і сумленнае выкананне службовага абавязку.

"Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, вопыт і адданасць справе дадуць магчымасць вам і ў далейшым вырашаць самыя складаныя задачы, якія ставіць перад намі сённяшні няпросты час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам ДКСЭ моцнага здароўя, міру і дабрабыту, а таксама далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі