ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 21:44

Лукашэнка: за 5 гадоў трэба адрамантаваць і пабудаваць 7 тыс.км мясцовых і 5 тыс.км рэспубліканскіх дарог

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За 5 гадоў трэба адрамантаваць і пабудаваць 7 тыс. км мясцовых і 5 тыс. км рэспубліканскіх дарог. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэта - выканаць праграму "Дарогі Беларусі": адрамантаваць і пабудаваць за пяцігодку не менш як 7 тыс. км мясцовай сеткі і 5 тыс. км рэспубліканскай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, рэспубліканскія і іншыя значныя дарогі больш-менш прыведзены ў парадак, іх стан трэба толькі падтрымліваць. "Цяпер усе сілы кінуты на мясцовыя дарогі. Людзі скардзяцца, што мясцовыя дарогі ў дрэнным стане, асабліва ад абласных цэнтраў да раёнаў і ад раёнаў да аграгарадкоў. Гэту задачу неабходна мэтанакіравана і метадычна вырашаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Пакуль тэмпы нядрэнныя. У мінулым годзе выкананы рэканструкцыя і рамонт на 750 км рэспубліканскіх дарог і больш як 1300 км мясцовых. Уведзены ў эксплуатацыю ўчасткі аўтамабільных дарог да горада Смалявічы, частка трасы Мінск - Мікашэвічы. Адрамантавана 46 дарожных збудаванняў на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах. Вядуцца будаўніцтва паўднёва-заходняга абходу Магілёва, рэканструкцыя моста цераз Заходнюю Дзвіну на пад'ездзе да Наваполацка і яшчэ 13 буйных маставых збудаванняў", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на тое, што паблізу дарог трэба ствараць рабочыя месцы - запраўкі, рэстараны, кафэ, майстэрні, гасцініцы. "Калі патрэбны адзін сістэмны дакумент на маім узроўні, уносьце яго, каб было адно рашэнне і людзі больш не хадзілі за дазволамі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі