Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2021, 17:23

Лукашэнка: з Пуціным тэма канстытуцыйнай рэформы не закраналася, акрамя як у агульных рысах

19 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. На перагаворах кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным тэма канстытуцыйнай рэформы не закраналася, акрамя як у агульных рысах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Малочны свет", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам, калі пайшла канстытуцыйная рэформа, камісія працуе, усе пачалі там папісваць: Лукашэнка паабяцаў Пуціну канстытуцыйную рэформу. Я ніколі нікому нічога не абяцаў, акрамя вось вас - уласнага народа. Якое дачыненне мае Расія да канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Ніколі гэта тэма не закраналася, акрамя як у агульных рысах", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнт Расіі проста цікавіўся яго планамі, думкамі наконт гэтага.

"Зразумела, ні аб якім транзіце ўлады, як гэта ў Расіі гавораць... Транзіт улады адзін: выбары, народ выбраў. Усё. Ніякіх дзяцей, сваякоў. Я проста клянуся, гэтага ніколі не будзе. Мае дзеці пасля мяне не будуць прэзідэнтамі, я ўжо аб гэтым гаварыў. Старэйшы сын наогул пайшоў з дзяржслужбы (Віктар Лукашэнка выбраны прэзідэнтам НАК, а да гэтага, з'яўляючыся першым віцэ-прэзідэнтам НАК, таксама займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы. - Заўвага БЕЛТА)", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб супрацоўніцтве з Расіяй, падкрэсліўшы, што Беларусь заўсёды гатова ў братэрскім ключы выбудоўваць адносіны. "Калі браты, і хочаце, каб мы былі з вамі, - дабром падцягвайце нас", - сказаў ён. Размова ў першую чаргу аб магчымасці прадаваць і купляць тую ці іншую прадукцыю на адзіным рынку без нейкіх штучных бар'ераў і абмежаванняў, што часам мела месца. "Вось у нас была такая з ім размова. І тады беларусы ніколі не будуць глядзець ні налева, ні направа. Але калі вы нас пачынаеце штучна недзе нахіляць, прабачце, мы вымушаны адказваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі