Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 16:58

Лукашэнка: з грамадствам трэба працаваць больш эфектыўна, выходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З грамадствам трэба працаваць больш эфектыўна, выходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Рэспублікі Беларусь па пытанні грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З грамадствам трэба працаваць больш эфектыўна, выходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння. Магчыма, на базе канструктыўных арганізацый варта стварыць мясцовыя дыялогавыя пляцоўкі. Трэба стварыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што для шырокага дыялогу важна, каб да гэтага на ўзроўні абласцей падключаліся губернатары, а таксама ўрад, вышэйшыя службовыя асобы, аж да Прэзідэнта. "Я абсалютна перакананы, і сам гатовы пачынаць гэту работу. Знізу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што ў такіх мерапрыемствах абавязкова павінны прымаць удзел і палітыкі, у тым ліку дэпутаты. "Вы павінны быць галоўным маторам гэтага дыялогу", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі