Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2024, 10:13

Лукашэнка вызваліў з пасад паслоў Беларусі ў Швецыі, Фінляндыі, Германіі і Кыргызстане

Фота з архіва
Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў з пасад паслоў Беларусі ў Швецыі, Фінляндыі, Германіі і Кыргызстане. Прэзідэнт 11 сакавіка падпісаў адпаведны ўказ нумар 88, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Нарвегія вызвалены Дзмітрый Мірончык, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Данія - Аляксей Самасуеў, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія - Дзяніс Сідарэнка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы - Андрэй Страчко.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі