
Фота з архіва
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 14 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.-0-