
Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генерал-маёр Аляксандр Шкірэнка вызвалены ад пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. Адпаведны ўказ нумар 240 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.-0-