Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: вызваленне Беларусі стала пунктам адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай

Прэзідэнт 02.07.2019 | 17:15
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

2 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала пунктам адліку новай гісторыі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы ўдзельнікаў урачыстага сходу з Днём Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты дзень "стаў пунктам адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай". Паводле яго слоў, нават пасля доўгіх шчаслівых гадоў пад чыстым небам гэта свята нязменна вяртае ў адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў жыцця беларускага народа.

"Больш як тры гады гарэла Беларусь у пекле Вялікай Айчыннай. У першых бязлітасных баях нашы дзяды і прадзеды вучыліся ваяваць, а ў тыле ворага - выжываць і змагацца. Але, бачачы смерць таварышаў, сутыкаючыся з нечалавечай лютасцю, страчваючы родных і блізкіх, захавалі веру ў сябе, веру ў сваё права на жыццё і ў непазбежную перамогу над ворагам. Мы ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам гэта перамога", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што вайна магла паставіць кропку ў гісторыі краіны і спыніць існаванне беларускага народа, але ў страшных выпрабаваннях праявіўся непахісны беларускі характар і нацыянальная ментальнасць, якая ніколі не паддавалася рацыянальнаму разуменню тых, хто і раней прыходзіў з мячом на гэтыя землі.

"Мы моцныя ў цяжкасцях. Менавіта ў выпрабаваннях найбольш ярка праяўляецца духоўная сіла беларусаў - сплаў мужнасці, смеласці, імкнення да справядлівасці і гатоўнасці аддаць жыццё, але не стаць на калені, не пакарыцца", - заявіў беларускі лідар.-0-

Лукашэнка: Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкіЛукашэнка: Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкі
"У імя гістарычнай справядлівасці мы не ідэалізуем гісторыю роднай зямлі (не трэба гэта рабіць ніколі, як мы не рабілі ў навейшай гісторыі), не ўзвышаем яе, але ніколі і нікому не дазволім перапісаць слаўныя старонкі гэтай гісторыі", - заявіў Прэзідэнт.

Радзіму павінны абараняць усе - Лукашэнка пракаменціраваў спрэчкі вакол новага закона аб службе ў армііРадзіму павінны абараняць усе - Лукашэнка пракаменціраваў спрэчкі вакол новага закона аб службе ў арміі
"Урокі трэба атрымліваць з усіх падзей, каб выстаяць, вытрымаць і каб быць па-сапраўднаму суверэнным і незалежным", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: будучыня Беларусі - у з'яднанасці народа і нацыянальным адзінствеЛукашэнка: будучыня Беларусі - у з
Паводле слоў Прэзідэнта, лёс беларускага народа - гэта шлях да стварэння суверэннай дзяржавы даўжынёй у некалькі эпох.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.