Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2022, 10:52

Лукашэнка вывучыў сітуацыю з буйнымі мінскімі даўгабудамі і наведаў мотавелазавод

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня наведаў пляцоўку комплекснай рэканструкцыі забудовы ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам рэканструкцыі пляцоўкі. Але размова была больш шырокая - у цэлым аб завяршэнні будаўніцтва праблемных аб'ектаў у Мінску.

Тут жа Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай ТАА "Мінскі МотаВелаЗавод", яму далажылі аб пашырэнні наменклутары выпускаемых вырабаў і перспектывах развіцця прадпрыемства ў новых умовах.

Як паведамлялася БЕЛТА, мінулы раз кіраўнік дзяржавы наведваў мотавелазавод і тэрыторыі ў Мінску, якія некалі займала прадпрыемства, у сакавіку 2021 года. "Трэба зрабіць па-дзяржаўнаму, па-народнаму. Трэба па-гаспадарску падысці да гэтай тэрыторыі. Гэта залатое дно. Але ніякага жылля. Тут павінна быць вытворчасць, і высокатэхналагічная вытворчасць", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы. - Калі ласка, арандуйце і прадавайце прадукцыю на экспарт. І тут, у цэнтры Мінска, з задавальненнем прыйдуць людзі і будуць працаваць".

Тады ж у якасці варыянта выкарыстання тэрыторыі абмяркоўвалася размяшчэнне тут Мінскага гарадскога тэхнапарка ў сувязі з тым, што значная частка тэрыторыі "Мотавела" не выкарыстоўвалася. Частка будынкаў патрабавала рамонту, рэканструкцыі, а часам і зносу. Планавалася, што пасля выканання ўсіх работ на пляцоўцы, навядзення парадку і ўводу ў эксплуатацыю незадзейнічаных плошчаў, доля вытворчых памяшканняў павінна ўзрасці да 70 працэнтаў, арганізацый сферы лагістыкі і паслуг - 20 працэнтаў, а яшчэ 10 працэнтаў збіраліся выдзеліць пад грамадскую зону.

"Трэба зрабіць узорны тэхнапарк і па яго ўзоры развіваць у іншых гарадах і месцах, - сказаў беларускі лідар. - У цэнтры горада мы захаваем гэту пляцоўку як вытворчую, але чыстую. Тут не будзе ні ліцця, ніякіх нафтапрадуктаў, гэта будзе чыстая пляцоўка. І другая асаблівасць гэтай пляцоўкі тэхнапарка будзе ў тым, што гэта будзе выключна вытворчасць. Ніякіх пасрэднікаў і нават ніякага гандлю, за выключэннем толькі, калі тут будуць базіравацца людзі, якія будуць гандляваць прадукцыяй на экспарт".

Асобныя даручэнні ў сакавіку 2021 года былі дадзены і адносна перспектыў мотавелазавода. "У гэтай пяцігодцы мы павінны мець суперузорную вытворчасць на гэтай пляцоўцы, і мотавелазавод застанецца такім жа брэндам для беларусаў, як некалі быў. Мы павінны ўсё зрабіць, каб атрымаць добрую вытворчасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Пытанне нумар адзін для цябе - не толькі аднаўленне вытворчасці і яе падваенне, а лакалізацыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дырэктара мотавелазавода Мікалая Ладуцькі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі