Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2021, 19:21

Лукашэнка выступіць з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіць з дакладам у час шостага Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 11-12 лютага пад дэвізам "Адзінства. Развіццё. Незалежнасць". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Даклад Прэзідэнта традыцыйна плануецца ў першы дзень работы УНС. Адкрыццё форуму, даклад кіраўніка дзяржавы і выступленні ўдзельнікаў будуць трансліравацца ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя будзе таксама даступна на сайце шостага Усебеларускага народнага сходу і інтэрнэт-пляцоўках вядучых дзяржаўных СМІ. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 11:00.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце УНС і 12 лютага.

Тэлеверсію Усебеларускага народнага сходу гледачы змогуць убачыць 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі