ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 15:44

Лукашэнка выступае за ўдасканаленне выбарчага заканадаўства

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за ўдасканаленне выбарчага заканадаўства. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна ўдасканальваць наша выбарчае заканадаўства, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - На прэзідэнцкіх выбарах, на праведзеных у мінулым годзе парламенцкіх выбарах выяўлены шэраг нестыковак, розных пралазаў, якімі карыстаюцца нядобрасумленныя кандыдаты і іх давераныя асобы".

"Старшыні Канстытуцыйнага суда сумесна з Цэнтрвыбаркамам усе гэтыя пытанні трэба ўзняць і прапрацаваць. Паглядзіце, магчыма, патрэбны навацыі, нейкія тэхнічныя рашэнні. Галоўнае, каб не на шкоду справе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Падумайце аб павышэнні статусу членаў выбарчых камісій усіх узроўняў. Яны выконваюць дзяржаўную задачу, і дзяржава павінна надзейна абараніць іх ад правакатараў і іншых агрэсіўна настроеных людзей. Гэта прынцыповае пытанне".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо цяпер трэба пачынаць падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, паколькі яны першыя ў чарговым выбарчым цыкле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі