Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2021, 09:27

Лукашэнка: высокі прафесіяналізм калектыву ляжыць у аснове поспеху прадпрыемства "Белшына"

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ "Белшына" з 50-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя паўстагоддзя завод стаў адным з флагманаў нафтахімічнай галіны краіны, а яго прадукцыя сёння добра вядома далёка за межамі Беларусі і заслужана карыстаецца вялікім попытам. Асновай поспеху прадпрыемства Прэзідэнт назваў высокі прафесіяналізм калектыву, паступальнае развіццё з апорай на сучасныя тэхналогіі, якасць і пастаяннае абнаўленне асартыменту з улікам запатрабаванняў спажыўцоў.

"Упэўнены, што "Белшына" і ў далейшым будзе ўносіць важкі ўклад у айчынную эканоміку, а слаўныя традыцыі і набыты вопыт дадуць магчымасць калектыву і далей з упэўненасцю глядзець у будучыню", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі