ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 12:37

Лукашэнка: вырашэнне канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам павінна быць выгадна абодвум бакам

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырашэнне канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам павінна быць выгадна абодвум бакам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І азербайджанцы, і армяне - гэта родныя. Як два пальцы на адной руцэ. І што хочаш з гэтым, тое і рабі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што ў мінулыя гады ён уклаў шмат намаганняў ва ўрэгуляванне канфлікту паміж бакамі, стараючыся наладзіць узаемадзеянне паміж лідарамі Арменіі і Азербайджана.

"Цяпер усё ўскладнілася. Трэба разабрацца ў гэтай сітуацыі. У гэтым выпадку я, вядома, Нікола Ваваевіча (Пашыняна, прэм'ер-міністра Арменіі. - Заўвага БЕЛТА) падтрымліваю, разумеючы, што на гэту ўладу, на яго ўсе гэтыя недахопы наваліліся. Таму (цяпер патрэбны. - Заўвага БЕЛТА) цярпенне і спробы знайсці вырашэнне пытання, каб было выгадна і Арменіі, і Азербайджану", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, свае прапановы павінны ўнесці і сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ, бо яны не староннія наглядальнікі ў гэтай сітуацыі. "Вы галоўныя нашы памочнікі па пытаннях абароны і бяспекі", - адзначыў ён.

Беларусь у 2023 годзе старшынствуе ў АДКБ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіна будзе імкнуцца дапамагчы Арменіі і Азербайджану ўрэгуляваць спрэчныя пытанні. Прэзідэнт падкрэсліў, што канфлікты на прасторы АДКБ, тым больш узброеныя, трэба вырашаць. "Не можам мы спакойна глядзець, калі ў нас на прасторы АДКБ канфлікты. Ад іх нельга адыходзіць. Яны складаныя. Гэта нашы браты: мы ў адной дзяржаве жылі. Таму іх трэба вырашаць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі