Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2021, 09:17

Лукашэнка - выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: наперадзе час усвядомленых самастойных рашэнняў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вось і настаў дзень развітання са школай. Здаецца, толькі ўчора вы пераступілі яе парог, а ўжо сёння робіце першыя крокі ў дарослае жыццё. Непрыкметна праляцелі гэтыя гады для бацькоў, якія эмацыянальна пражылі іх разам з вамі, для настаўнікаў, якія ўпусцілі вас у сваё сэрца. І ўсё, што перажыта - першыя каханне і сяброўства, расчараванні і пераадоленні, памылкі і поспехі, - назаўсёды застанецца з вамі як самыя светлыя ўспаміны", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Наперадзе час усвядомленых самастойных рашэнняў. Трэба зразумець сваё прызначэнне, знайсці прымяненне талентам і здольнасцям, настроіцца на складаны, але цікавы перыяд навучання прафесіі, ад паспяховасці якога будзе залежаць і асабісты дабрабыт, і будучыня роднай Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што выпускнікі зробяць правільны выбар, змогуць ажыццявіць высакародныя мары, увайсці ў гісторыю краіны як пакаленне стваральнікаў.

Прэзідэнт пажадаў ім на гэтым шляху не страціць спадчыну старэйшых пакаленняў, захаваць юнацкі запал і ўпартасць у дасягненні пастаўленых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі