Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2021, 10:21

Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе сустрэнецца з Пуціным

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.

У Санкт-Пецярбургу сёння адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у ходзе якой кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, міжнародную праблематыку.

Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты візіт прадаўжае існуючую практыку рэгулярных сустрэч лідараў для абмеркавання актуальных пытанняў.

Telegram-канал "Пул Першага" удакладняе, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся пра сённяшнюю сустрэчу яшчэ 1 ліпеня ў час тэлефоннай размовы.

Борт нумар адзін ужо вылецеў з аэрадрома Балбасава. Гэта міжнародны грузавы аэрадром, размешчаны ў мультымадальным прамыслова-лагістычным комплексе "Брэміна-Орша" ў гарадскім пасёлку Балбасава за 18 км ад Оршы. Там жа знаходзіцца ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", які месяц таму наведваў Аляксандр Лукашэнка.

Узлётна-пасадачнай паласе аэрадрома прысвоены міжнародны статус. Цяпер тут могуць прымаць і адпраўляць прамыя грузавыя авіярэйсы, а таксама грамадзянскія паветраныя судны. Аэрадром павінен стаць буйным грузавым хабам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі