ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 09:42

Лукашэнка выказаўся за ўмацаванне ваеннага складніка АДКБ

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ў Ерэване выказаўся за ўмацаванне ваеннага складніка Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэты напрамак у ліку прыярытэтаў беларускага старшынства ў арганізацыі на наступны год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваенны складнік АДКБ з'яўляецца неад'емным кампанентам арганізацыі, вакол якога яна, уласна, і стваралася 20 гадоў таму. Прыярытэтнымі задачамі ў гэтай сферы мы бачым павышэнне гатоўнасці кампанентаў войскаў АДКБ да выканання задач па прызначэнні, а таксама ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што паспяховае выкананне пастаўленых задач войскамі АДКБ звязана з іх усебаковай падрыхтоўкай і аснашчэннем сучасным узбраеннем і спецыяльнай тэхнікай. "Ведаеце, сорамна нават пра гэта гаварыць. Гэту праблему трэба вырашыць раз і назаўсёды на працягу года. Скінуцца ўжо - гэтыя капейкі - і ўзброіць нашых хлопцаў, якіх мы задзейнічаем у міратворчых і іншых місіях. І паказаць, што мы не горш за натаўцаў можам забяспечыць сваіх людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

У абазначаных мэтах на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе будзе спланаваны і праведзены шэраг сумесных вучэнняў з органамі кіравання і фарміраваннямі сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, развіццё кааліцыйнага ваенна-тэхнічнага складніка ў многім залежыць ад правядзення дзяржавамі - членамі арганізацыі скаардынаванай ваенна-тэхнічнай палітыкі.

"У нас набыты сур'ёзны вопыт з Расійскай Федэрацыяй (не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) па інтэнсіфікацыі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і стварэнні звычайных і найноўшых сістэм узбраення. Падключайцеся, вы ж не чужыя людзі", - прапанаваў Прэзідэнт.

Беларускае старшынства мае намер удзяліць асаблівую ўвагу актывізацыі намаганняў па выпрацоўцы адзіных падыходаў у галіне стандартызацыі і каталагізацыі абароннай прадукцыі і развіцці кааперацыі прадпрыемстваў у выпуску перспектыўнай прадукцыі ваеннага прызначэння. "Што мы і робім цяпер па кааперацыі з Расіяй. Усё гэта ў будучым павінна забяспечыць сумесную распрацоўку і вытворчасць сучасных узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў, што, як паказвае канфлікт ва Украіне, не трэба забываць старыя ўзоры ўзбраенняў. "Грады", "Смерчы", "Ураганы" і іншыя (сістэмы залпавага агню. - Заўвага БЕЛТА) - зброя яшчэ тая", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі