Фота з архіва
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Ірландыі з нагоды нацыянальнага сята - Дня святога Патрыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нашы краіны, нягледзячы на розную гістарычную і культурную спадчыну, маюць тое, што іх аб'ядноўвае, - беражлівыя адносіны да традыцый, імкненне захаваць сваю ўнікальнасць, паважанне іншых культур. Упэўнены, што на гэтым фундаменце мы здольны аднавіць плённае беларуска-ірландскае супрацоўніцтва і дружалюбныя адносіны дзеля далейшага развіцця і працвітання абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім ірландцам дабра, поспехаў, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-