Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 16:45

Лукашэнка выказаўся пра дармаедаў: гадамі не працуюць, а ездзяць на дарагіх машынах, яшчэ і абураюцца

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, даручыў звярнуць увагу на катэгорыю грамадзян, што стаіць на ўліку ў мясцовых органах улады у якасці дармаедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час выступлення Аляксандр Лукашэнка зноў узняў праблему дармаедаў - людзей, якія, паводле яго слоў, гадамі нідзе не працуюць, але пры гэтым жывуць у добрых дамах, ездзяць на дарагіх аўтамабілях і плацяць за паслугі па сацыяльных тарыфах. "Пры гэтым маюць яшчэ нахабнасць абурацца, фарміруючы 35-40 працэнтаў удзельнікаў незаконных акцый", - заявіў Прэзідэнт.

У Мінску на ўліку ў якасці дармаедаў знаходзіцца 68 тыс. грамадзян. "На некаторых паглядзелі, як яны жывуць, - вам і не снілася. І яны ўсе хадзілі, малацілі амапаўцаў, міліцыю, ламалі, крышылі, бударажылі грамадства. Яны былі ў авангардзе, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Не ў адплату, а трэба ўсіх прымусіць працаваць. Плаціць падаткі трэба для таго, каб мы іх маглі лячыць. Яны ж, калі ў бальніцу або школу прыходзяць, мы ж не глядзім на іх - гэта пратэстуны, не пратэстуны, збеглыя, не збеглыя. Прыйшоў чалавек - мы лечым. Лечым бясплатна - за грошы іншых людзей".

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гэту катэгорыю грамадзян "трэба прымусіць працаваць". "Як хочаце мяне разумейце", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі