Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 мая 2021, 15:17

Лукашэнка выказаўся наконт аднаўлення храма ў Будславе пасля пажару

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пасля наведвання фермерскага рынку пад Мінскам выказаўся наконт аднаўлення пашкоджанага пажарам каталіцкага храма ў Будславе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не трэба тут спяшацца, нават спецыялісты кажуць. Дапамагчы трэба: разабраць там, гэтыя работы... Але спецыялісты няхай вызначацца, абследуюць, што трэба зрабіць. Без дзяржавы яны нічога не зробяць усё роўна, - сказаў Прэзідэнт. - Але гэтыя ж "неверагодныя" зноў гавораць: грошы збяром. Ветэранам ужо "сабралі". Не ведаю толькі, дзе грошы. І тут кажуць: збяром. Нічога яны не збяруць. Яны проста людзям аб'явяць, у людзей забяруць грошы і падзеляць у Польшчы. Таму калі нехта хоча аднавіць гэты храм, трэба адкрыць ім там (няхай яны адкрыюць рахунак), і няхай людзі ім перадаюць грошы, а не ў Польшчу. Кожны чалавек, колькі зможа, калі захоча, туды перадасць грошы".

Аляксандр Лукашэнка таксама ўпэўнены, што пры аднаўленні храма не спатрэбіцца "шалёных аб'ёмаў" работ. "Дах адновім, унутры прывядзём у парадак. Назірай. Калі спецыялісты зробяць вывад, што і як, потым даложыш", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына.

Як паведамлялася, інфармацыя пра пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай паступіла ратавальнікам 11 мая ў 7.47. Аб здарэнні паведаміў ксёндз. На момант узгарання ў касцёле прыхаджан не было. На месца прыбыла спецыяльная і аварыйна-выратавальная тэхніка, была арганізавана эвакуацыя каштоўнасцей. Лакалізацыя пажару ўскладнялася тым, што першапачаткова гарэлі драўляныя канструкцыі ў скрытых пустотах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця. Па факце ўзгарання ўзбуджана крымінальная справа.

На наступны дзень у Мінску адбылася экстранная нарада, на якой абмяркоўвалася сітуацыя пасля пажару. Па выніках нарады пры курыі Мінска-Магілёўскай архіепархіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўленні касцёла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі