6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, выказаўся на тэму размяшчэння ядзернай зброі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы папрасілі пракаменціраваць заяву Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, зробленую ў час візіту ў Кітай, аб тым, што ні адна краіна не можа размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі іншай краіны. "Я з ім згодны, - адказаў беларускі лідар. - Таму трэба выводзіць усю ядзерную зброю амерыканцам з пяці або шасці краін, дзе яна размешчана. І кропка. Я наогул у гэтых адносінах радыкал. Я лічу, што ядзерную зброю трэба на працягу літаральна некаторага часу звесці ў адну кучу і знішчыць. Вось і ўсё. А малоць языком, тыпу як гэты наш таварыш умее рабіць, - усе спецыялісты. Таму добра, давайце збяром у кучу і знішчым. Гэта самы лепшы варыянт. А пакуль - мы робім так, як робяць яны".-0-