Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2022, 15:24

Лукашэнка выказаўся аб украінскіх прадстаўніках, якія шпіёнілі ў Беларусі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб прадстаўніках Украіны, якія шпіёнілі ў Беларусі, карыстаючыся дыпламатычным прыкрыццём. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Іх вунь хапае. Ад міжнародных гэтых шпіёнаў... Цэлая кодла, нават у нашай Украіне там. Мы ж іх бачылі - 12 чалавек. Ездзіце, глядзіце. Не, трэба было шпіёніць, яшчэ і паскудзіць у Беларусі. Ну вось цяпер выкінулі. Ведаеце - украінскіх гэтых прадстаўнікоў, якія сядзелі пад дыпламатычным прыкрыццём", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, напярэдадні Беларусь прапанавала частцы ўкраінскіх дыпламатаў пакінуць краіну. У сувязі з гэтым таксама прынята рашэнне аб закрыцці генконсульства Украіны ў Брэсце. Украінскае пасольства прадоўжыць работу ў Беларусі ў фармаце 1+4, гэта значыць пасол і чатыры супрацоўнікі.

"У поўнай адпаведнасці з арт.11 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах Рэспублікай Беларусь прынята рашэнне аб скарачэнні колькасці ўкраінскіх дыпламатаў на сваёй тэрыторыі", - сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Гэты крок, паводле яго слоў, накіраваны на спыненне недыпламатычнай дзейнасці шэрага супрацоўнікаў украінскіх загранустаноў. Ім было прапанавана пакінуць краіну на працягу 72 гадзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі