Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 12:33

Лукашэнка выказаўся аб тым, якой бачыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі

10 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб тым, якой павінна быць грамадзянская супольнасць у Беларусі. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб прававым статусе грамадзянскай супольнасці, які будзе прапісаны ў адпаведным законе, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што грамадзянская супольнасць павінна быць арыентавана на дыялог з уладай і адназначную прыхільнасць да спрадвечных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа, інтарэсаў дзяржавы.

"Не можа быць і размовы аб фінансаванні такіх структур з замежных крыніц. Мы ведаем: хто плаціць, той і музыку заказвае", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання выбудоўваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з грамадзянскімі актывістамі: "Дэпутаты навучыліся працаваць са зваротамі канкрэтнага чалавека, цяпер трэба асвоіць работу з грамадскімі ініцыятывамі, трэба ўмець бачыць перспектыўныя праекты, дапамагаць знаходзіць сродкі для іх рэалізацыі, а недзе і ўзначаліць сам працэс".

Такім чынам, паводле слоў Прэзідэнта, грамадзянская супольнасць зможа выйсці на новы ўзровень прадстаўніцтва ў дзейнасці Усебеларускага народнага сходу. "Дарэчы, гэта таксама адна з форм работы з насельніцтвам. Я сказаў бы, самая вышэйшая форма, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы надалі гэтай палітычнай традыцыі канстытуцыйны статус. Для ўдзелу ў гэтым самым народным форуме выбіраюцца людзі, якія бліжэй за ўсё знаходзяцца да рэальных жыццёвых праблем развіцця нашага грамадства і краіны. Найбольш аўтарытэтныя суб'екты, якія будуць адпавядаць патрабаванням закона "Аб грамадзянскай супольнасці", павінны будуць стаць арганічнай часткай Усебеларускага народнага сходу. Гэта важная задача на бліжэйшую перспектыву".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі