Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 18:11

Лукашэнка выказаўся аб партыйным будаўніцтве ў Беларусі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны выказаўся аб партыйным будаўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, да таго, як будзе прынята новая Канстытуцыя, трэба вярнуцца да партыйнай сістэмы, прайсціся па законе аб палітычных партыях. "Давайце спакойна займацца гэтай работай. Вялікая справа не робіцца ў спешцы, яна павінна выспець, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Раней мы не займаліся сур'ёзна партыйным будаўніцтвам. Не было запыту на партыі".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сучаснае грамадства структуруецца, і яно павінна мець свае палітычныя арганізацыі, уключаючы партыі.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што цяпер у Мінюсце зарэгістравана 15 партый. "Але ж мы разумеем, што гэта не партыі. Калі 10 з іх адхіліліся ад сваіх статутаў, задач і патрабуюць новых выбараў. Міністру юстыцыі даручаю ўважліва паглядзець на ўсе партыі - ці адпавядаюць яны патрабаванням па колькасці, структуры, ці працуюць па сваім статуце. Трэба правесці іх перарэгістрацыю".

"Ужо даўно ідзе работа над новым законам (аб палітычных партыях. - Заўвага БЕЛТА), але патрэбны вынік", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі