25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі выказаўся аб магчымасці блакіроўкі ў краіне YouTube і замежных сацсетак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вядома, заблакіраваць вядучыя пляцоўкі - YouTube, некаторыя сацыяльныя сеткі, - як гэта зрабілі ў Расіі, або паставіць "залаты шчыт", як у Кітаі, тэарэтычна магчыма. У любы час. Але я вас заклікаю да таго, што, перш чым зрабіць які-небудзь крок, давайце ўзважым за і супраць, што мы атрымаем ад гэтага. Калі там, і ўсё, што там робіцца, на шкоду і ў перспектыве яшчэ большая будзе шкода, тады прымайце рашэнне. Калі пакуль да гэтага не дайшло, давайце пачакаем, давайце не будзем спяшацца", - сказаў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што пры прыняцці рашэнняў заўсёды трэба дзейнічаць акуратна, каб потым не хапацца за галаву. "Трэба прымаць узважаныя рашэнні. Развіваць свае рэсурсы. А мы ўмеем гэта рабіць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, развіваць трэба свае рэсурсы, у тым ліку разам і з расіянамі".-0-