Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2019, 09:01

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і народу гэтай краіны ў сувязі з разбуральным пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб гэтым здарэнні шкадаваннем і смуткам адгукнулася ў беларускім грамадстве. "Падзяляем з французскім народам горыч ад вялікай страты, якая спасцігла ўсіх хрысціян і міжнародную супольнасць, і спадзяёмся на хуткае аднаўленне гэтага выдатнага помніка сусветнай архітэктуры", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі