Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2019, 14:50

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю нямецкіх турыстаў у Партугаліі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэру Штайнмаеру ў сувязі з гібеллю нямецкіх грамадзян у выніку аварыі пасажырскага аўтобуса ў Партугаліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларускі народ і я асабіста глыбока спачуваем родным і блізкім шматлікіх заўчасных ахвяр жудаснай аварыі пасажырскага аўтобуса з нямецкімі турыстамі на партугальскім востраве Мадэйра. У гэты цяжкі жалобны час мы падзяляем горыч страты і смутак народа Германіі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў мужнасці і цярпення сем'ям загінулых, а таксама хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі