1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Грэцыі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі чыгуначнай аварыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сённяшнія сумныя навіны аб шматлікіх чалавечых ахвярах і вялікай колькасці параненых у выніку буйной чыгуначнай аварыі ў раёне горада Тэмпі адгукнуліся болем і смуткам у беларускім грамадстве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні, словы падтрымкі і суцяшэння родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у гэтым трагічным здарэнні.-0-