Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2022, 19:32

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні наследнаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, а таксама віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, кіраўніку эмірата Дубай шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму ў сувязі са смерцю Прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім болем успрынялі трагічнае паведамленне аб смерці Прэзідэнта ААЭ.

"Пайшоў з жыцця мудры і адданы роднай краіне чалавек, які стаў прадаўжальнікам шляху вашага бацькі шэйха Заіда і дапамагаў будаваць дзяржаўныя інстытуты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з часоў заснавання нацыі. Шэйх Халіфа застанецца ў нашай памяці міжнародным лідарам, які заўсёды быў гатовы працягнуць руку дружбы", - гаворыцца ў спачуванні шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну.

У спачуванні шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што шэйх Халіфа назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю ААЭ як мудры і клапатлівы кіраўнік, дзякуючы нястомнай дзейнасці якога Эміраты дасягнулі збалансаванага і ўстойлівага развіцця для забеспячэння дабрабыту грамадзян і жыхароў краіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна і ўсяму народу ААЭ, а таксама адрасаваў ім словы падтрымкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі