Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2025, 17:58

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска

Папа Рымскі Францыск. Фота з архіва РІА Навіны
Папа Рымскі Францыск. Фота з архіва РІА Навіны
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне камерленгу Рымска-каталіцкай царквы кардыналу Кевіну Фарэлу з сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
"У Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі навіну аб завяршэнні жыццёвага шляху Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Францыска. Шматгадовае служэнне Францыска Хрысту было напоўнена любоўю да паствы, усіх людзей, усяго свету. Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека Пантыфік унёс неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Дзейнасць Папы Рымскага стала сведчаннем глыбокай веры, мудрасці і гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні.
 
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што для ўсіх, хто меў гонар сустрэцца з Яго Свяцейшаствам, ён назаўсёды застанецца прыкладам смеласці, годнасці і адданасці хрысціянскім ідэалам.
 
"З цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у Ватыкан і думкі, якімі мы абменьваліся з Францыскам у шчырых пісьмах. Удзячны за яго работу па ўмацаванні ўзаемапаважлівых адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, мае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі ў сувязі з гэтай цяжкай стратай", - адзначыў у пасланні кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі