
Алег Стрыжэнаў. Фота РІА Навіны
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Пайшоў з жыцця незвычайна таленавіты акцёр. Створаныя Алегам Аляксандравічам бліскучыя вобразы заваявалі любоў мільёнаў паклоннікаў і сталі прыкладам найвышэйшага майстэрства, упісаўшы яркія старонкі ў гісторыю савецкага і расійскага кінематографа. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-