Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2021, 14:47

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Уладзіміра Мяньшова

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Расіі Уладзіміра Мяньшова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пайшоў з жыцця выдатны майстар сцэны, любімы многімі пакаленнямі бязмежна таленавіты рэжысёр, бліскучы акцёр і сцэнарыст", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Мяньшоў дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь, упісаў незабыўную старонку ў гісторыю савецкага і расійскага мастацтва. "Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі