Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2021, 15:39

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца ў сувязі са смерцю вядомага дырыжора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Свой лёс ён звязаў з захаваннем і развіццём лепшых традыцый нацыянальнага музычнага мастацтва, зрабіў велізарны ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая дзейнасць Міхаіла Казінца стала прыкладам для маладых артыстаў і сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча.

"Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі