ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 верасня 2023
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2022, 18:03

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Міхаіла Гарбачова

Міхаіл Гарбачоў. Фота з архіва
Міхаіл Гарбачоў. Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Міхаіла Гарбачова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім смуткам успрыняў паведамленне аб смерці Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, чыё жыццё было цесна звязана з лёсам нашай агульнай Радзімы. Міхаіл Сяргеевіч унёс вялікі асабісты ўклад у разрадку міжнароднай напружанасці і глабальнае ядзернае раззбраенне ў канцы дваццатага стагоддзя. Ён шчыра верыў у магчымасць перабудовы грамадства на прынцыпах галоснасці, народаўладдзя і адкрытасці", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі выказаў шчырыя спачуванні наконт незаменнай страты родным і блізкім Міхаіла Гарбачова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі