Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2018, 15:33

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Міхаіла Дзяржавіна

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста РСФСР Міхаіла Дзяржавіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пайшоў з жыцця выдатны акцёр, які стварыў у кіно і тэатры цэлую галерэю яркіх роляў і незабыўных вобразаў. Выключны талент, абаянне і тонкі гумар прынеслі яму заслужаную славу і вялікую любоў гледачоў", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі Міхаіла Дзяржавіна заўсёды высока цанілі і паважалі за высокае прафесійнае майстэрства і адданасць справе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі