ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 23 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2020, 17:09

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю экс-прэзідэнта Францыі Валеры Жыскар д'Эстэна

Фота Getty Images
Фота Getty Images

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне свайму калегу Эмануэлю Макрону ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Францыі Валеры Жыскар д'Эстэна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны дзеяч, вопытны палітык, ветэран Другой сусветнай вайны, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які знаходзіўся ля вытокаў сучаснай сістэмы міжнароднай бяспекі і ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне нашага агульнага еўрапейскага дома", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Валеры Жыскар д'Эстэн заслужыў прызнанне далёка за межамі сваёй краіны і назаўсёды застанецца ў памяці як адзін з найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў сучаснасці.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Эмануэлю Макрону, родным і блізкім памерлых, а таксама ўсяму французскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі