Кхамтай Сіпхандон
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту, а таксама сям'і і блізкім, усім лаосцам у сувязі са смерцю чацвёртага Прэзідэнта гэтай краіны Кхамтая Сіпхандона.
"Пайшоў з жыцця выдатны палітычны, партыйны і ваенны дзеяч, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ён адыграў значную ролю ў барацьбе лаоскага народа за незалежнасць, у станаўленні сучаснага самастойнага Лаоса, павышэнні яго міжнароднага аўтарытэту".
"Мы будзем памятаць Кхамтая Сіпхандона як лідара дружалюбнай дзяржавы, які стаяў на чале Народна-рэвалюцыйнай партыі і ўрада Лаоса, калі паміж нашымі краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. У час яго прэзідэнцтва фактычна пачаліся першыя прамыя кантакты Мінска і В'енцьяна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-