Фота з архіва
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага работніка адукацыі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Шымава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Пайшоў з жыцця выдатны вучоны-эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, з імем якога звязана станаўленне нацыянальнай эканамічнай школы", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Шымаў, шчодра дзелячыся сваім вопытам і ведамі, унёс значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі Беларусі, выхаваў цэлую плеяду таленавітых паслядоўнікаў.
"Самыя добрыя ўспаміны аб ім назаўжды застануцца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-