ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2021, 19:53

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю брата правіцеля Дубая

Хамдан бен Рашыд аль-Мактум. Фота  Reuters
Хамдан бен Рашыд аль-Мактум. Фота Reuters

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю эмірата Дубай шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму ў сувязі са смерцю яго брата шэйха Хамдана бен Рашыда аль-Мактума, які быў міністрам фінансаў і прамысловасці ААЭ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з вялікім болем.

"Пайшоў з жыцця чалавек, які сваёй мудрасцю і праніклівым бачаннем дапамагаў будаваць дзяржаўныя інстытуты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з часоў заснавання нацыі. Падзяляю вашы смутак і боль незаменнай страты", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі