Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2022, 17:58

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Анатоля Малафеева

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Анатоля Малафеева ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Анатоль Аляксандравіч пражыў дастойнае і яркае жыццё. Як выдатны дзяржаўны дзеяч, аўтарытэтны кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны патрыёт сваёй краіны ён унёс важкі асабісты ўклад у станаўленне беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне нацыянальнага заканадаўства, развіццё айчыннай эканомікі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўласцівыя Анатолю Малафееву высокі прафесіяналізм, пачуццё абавязку, прынцыповасць і прыстойнасць здабылі яму заслужаныя прызнанне і павагу.

"Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі