Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2020, 13:48

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ўзрыву ў Бейруце

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку ўзрыву ў Бейруце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі сумнае паведамленне аб шматлікіх ахвярах трагічнага здарэння ў порце Бейрута", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі лідару Лівана, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі