Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2019, 17:49

Лукашэнка выказаў спачуванні сям'і генеральнага дырэктара МАГАТЭ Юкія Амана

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні сям'і генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкія Амана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця выдатны міжнародны дзеяч, які прысвяціў сябе ідэі нераспаўсюджвання ядзернай зброі, развіцця і прымянення мірнага атама для падтрымання дабрабыту ва ўсім свеце, - гаворыцца ў спачуванні. - Дзякуючы сваёй мудрасці, дальнабачнасці і плённай працы ён па праву заслужыў прызнанне і павагу ў сусветным маштабе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі